Праект правiлаў прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi


1. Дадзеныя Правiлы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi.

2. Права на атрыманне вышэйшай адукацыi ва ўстановах Рэспублiкi Беларусь, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (далей - ВНУ), маюць асобы, якiя атрымалi агульную сярэднюю цi сярэднюю спецыяльную адукацыю.

3. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Казахстан, Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан, асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з’яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў, маюць права ўдзельнiчаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыi ў дзяржаўных ВНУ на бюджэтнай аснове.

Парадак прыёму грамадзян iншых замежных дзяржаў вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

4. Колькасць бюджэтных месцаў для прыёму абiтурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыi ў дзяржаўныя ВНУ вызначаецца кантрольнымi лiчбамi прыёму па формах атрымання адукацыi, якiя зацвярджаюцца заснавальнiкамi ў межах сродкаў, вызначаемых бюджэтам.

Колькасць месцаў для прыёму абiтурыентаў у дзяржаўныя ВНУ на навучанне за аплату фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi звыш кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама ў прыватныя ВНУ вызначаюцца ВНУ ў адпаведнасцi з максiмальнай колькасцю навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (лiцэнзiяй) на адукацыйную дзейнасць.

5. Колькасць бюджэтных i платных месцаў для навучання ў дзяржаўных i прыватных ВНУ даводзiцца iмi да ведама зацiкаўленых штогод да 1 красавiка.

6. Другую i наступныя вышэйшыя адукацыi можна атрымаць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

7. Тэрмiны прыёму дакументаў, уступных iспытаў i залiчэння:

7.1. на дзённую форму атрымання адукацыi ў Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт, установу адукацыi «Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт», Акадэмiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, установу адукацыi «Ваенная акадэмiя Рэспублiкi Беларусь», установу адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў», установу адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi», установу адукацыi «Камандна-iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь», установу адукацыi «Гомельскi iнжынерны iнстытут Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь»:

прыём дакументаў - з 1 па 15 лiпеня;

уступныя iспыты на дзённую форму навучання - з 17 па 20 лiпеня;

залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму, - па 22 лiпеня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты - па 4 жнiўня;

залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты навучання - 5 жнiўня;

7.2. на дзённую форму атрымання адукацыi ў iншыя дзяржаўныя i прыватныя ВНУ:

прыём дакументаў - з 1 па 25 лiпеня;

уступныя iспыты - з 27 па 31 лiпеня;

залiчэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму, - па 2 жнiўня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты - па 7 жнiўня;

залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты - 8 жнiўня;

7.3. на завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў дзяржаўныя i прыватныя ВНУ (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профiлю):

прыём дакументаў - з 1 па 12 жнiўня;

уступныя iспыты - з 14 па 18 жнiўня;

залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму - па 20 жнiўня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты - па 22 жнiўня;

залiчэнне на атрыманне адукацыi на ўмовах аплаты - па 23 жнiўня.

7.4. на завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў ВНУ сельскагаспадарчага профiлю:

прыём дакументаў - з 1 па 30 лiстапада;

уступныя iспыты - з 1 па 20 снежня;

залiчэнне на месцы, якiя вызначаны кантрольнымi лiчбамi прыёму i на ўмовах аплаты, - па 25 снежня.

8. Асобы, якiя жадаюць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыi, падаюць асабiста або па пошце ў прыёмную камiсiю ВНУ наступныя дакументы:

заяву на iмя рэктара;

арыгiнал дакумента ўстаноўленага адзiнага ўзору аб адукацыi адпаведнага ўзроўню;

арыгiналы сертыфiкатаў цэнтралiзаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у бягучым годзе;

медыцынскую даведку па форме, устаноўленую Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

выпiску з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);

даведку сельскага выканаўчага камiтэта, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне ў сельскiх населеных пунктах;

даведку службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца на яе ўлiку);

6 фотакартак памерам 3x4;

копiю пасведчання аб нараджэннi - для асобаў беларускай нацыянальнасцi, якiя з’яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi;

дакумент, якi пацвярджае вучобу або работу (цi iншае) для тых, хто атрымаў агульную сярэднюю i сярэднюю спецыяльную адукацыю ў папярэднiя гады;

дакументы, якiя пацвярджаюць права на льготы.

Пашпарт або другi дакумент, якi яго замяняе, прад’яўляецца абiтурыентам асабiста.

9. Абiтурыенты здаюць тры ўступныя iспыты: па дзяржаўнай мове (беларускай цi рускай мове - на выбар) i два iспыты па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi.

Уступныя iспыты праводзяцца ў форме: абавязковага цэнтралiзаванага тэсціравання (ЦТ); цэнтралiзаванага тэсціравання па жаданню абiтурыентаў на платнай аснове (ЦТ); тэстыравання цi iншай форме (па рашэнню прыёмнай камiсii ВНУ).

Абiтурыенты здаюць наступныя iспыты па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi:


фiзiчны матэматыка (ЦТ), фiзiка;

матэматычны фiзiка (ЦТ), матэматыка;

хiмiчны бiялогiя (ЦТ), хiмiя;

бiялагiчны хiмiя (ЦТ), бiялогiя;

экалагiчны, медыка-фармацэўтычны, бiялогiя (ЦТ), хiмiя; ветэрынарны, аграрны, харчаванне

тэхнiка-тэхналагiчны матэматыка (ЦТ), фiзiка;

хiмiка-тэхналагiчны матэматыка (ЦТ), хiмiя;

мовазнаўства, гiсторыя Беларусi (ЦТ), лiтаратуразнаўства лiтаратура (беларуская, руская);

журналiстыка гiсторыя Беларусi (ЦТ), творчасць;

фiласофскi, сацыялагiчны, гiсторыя Беларусi (ЦТ), культуралагiчны Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

гiстарычны гiсторыя Беларусi (ЦТ), сусветная гiсторыя навейшага часу;

мiжнародныя адносiны замежная мова (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

культура гiсторыя Беларусi (ЦТ), творчасць;

фiзiчнае выхаванне i спорт бiялогiя (ЦТ), фiзкультура;

педагогiка, псiхалогiя, гiсторыя Беларусi (ЦТ), дэфекталогiя бiялогiя;

пачатковая адукацыя гiсторыя Беларусi (ЦТ), матэматыка;

эканамiчны замежная мова (ЦТ), матэматыка;

правазнаўства матэматыка (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

геаграфiя, турызм матэматыка (ЦТ), геаграфiя;

замежная мова гiсторыя Беларусi (ЦТ), замежная мова;

ваенна-тэхнiчны фiзiка (ЦТ), матэматыка;

ваенна-агульнавайсковы гiсторыя Беларусi (ЦТ), фiзкультура;

ваенна-гуманiтарны матэматыка (ЦТ), гiсторыя Беларусi.

Абiтурыенты, якiя не вывучалi гiсторыю Беларусi, могуць здаваць iспыт па сусветнай гiсторыi навейшага часу.

Пры падрыхтоўцы спецыялiстаў па дадатковай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) у ВНУ другiм уступным iспытам па профiлю (напрамку) з’яўляецца прадмет, адпаведны гэтай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).

10. Па агульнаадукацыйных прадметах (фiзiка, матэматыка, бiялогiя, хiмiя, замежная мова (англiйская, нямецкая, французская, iспанская), руская мова, беларуская мова, Чалавек. Грамадства. Дзяржава, сусветная гiсторыя навейшага часу, гiсторыя Беларусi, геаграфiя) уступныя iспыты праводзяцца як цэнтралiзаванае тэсціраванне па жаданню абiтурыентаў на платнай аснове ў тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнадукацыi).

Два абавязковыя ўступныя iспыты, адзiн з якiх па беларускай цi рускай мове (на выбар), а другi абавязковы ўступны iспыт па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi, для выпускнiкоў бягучага года i папярэднiх гадоў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi, праводзяцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэсціравання на бюджэтнай аснове ў тэрмiны: па беларускай мове - апошняя нядзеля мая; па рускай мове - першая нядзеля чэрвеня i па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi - у тэрмiны, вызначаныя Мiнадукацыi.

Абiтурыенты маюць права здаваць уступны iспыт на бюджэтнай аснове ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэсціравання не больш чым па двух з пералiчаных прадметаў (матэматыка, фiзiка, хiмiя, бiялогiя, Чалавек. Грамадства. Дзяржава, сусветная гiсторыя навейшага часу, гiсторыя Беларусi, геаграфiя, замежная мова (англiйская, iспанская, нямецкая, французская).

Абiтурыенты, якiя па ўважлiвых прычынах не з’явiлiся на ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (на выбар), якi праводзiцца ў форме абавязковага цэнтралiзаванага тэсціравання на бюджэтнай аснове, а таксама абiтурыенты, якiя не змаглi прыбыць у Рэспублiку Беларусь з тэрыторыi замежных дзяржаў на абавязковы ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (на выбар), здаюць дадзены iспыт 27 чэрвеня.

11. Трэцi ўступны iспыт абiтурыенты здаюць па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi ў ВНУ ў форме тэсціравання цi iншай (пiсьмовы, вусны экзамен).

Вынiкi цэнтралiзаванага тэсціравання, праведзенага ў бягучым годзе на платнай i бюджэтнай аснове, могуць быць залiчаны па рашэнню прыёмнай камiсii ў адпаведнасцi з Парадкам прыёму ў адпаведную ВНУ ў якасцi трэцяга ўступнага iспыту па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi.

Абiтурыенты з парушэннямi слыху, парушэннямi зроку i парушэннямi апорна-рухальнага апарату, якiя па медыцынскiх паказаннях маюць права на навучанне ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыi, пры адсутнасцi медыцынскiх проціпаказанняў па выбранай спецыяльнасцi здаюць усе ўступныя iспыты на ўсе формы атрымання адукацыi ў ВНУ.

12. Абiтурыенты маюць права здаваць любы ўступны iспыт па выбару на беларускай цi рускай мове, акрамя беларуская цi рускай мовы - па профiлю мовазнаўства, лiтаратуразнаўства.

13. Прыём абiтурыентаў ва ўстановы медыцынскага профiлю ажыццяўляецца толькi па вынiках цэнтралiзаванага тэсціравання на бюджэтнай i платнай аснове, праведзенага Рэспублiканскiм iнстытутам кантролю ведаў у бягучым годзе па прадметах уступных iспытаў - беларуская цi руская мова (па выбару абiтурыента), хiмiя, бiялогiя. Парадак падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў у форме абавязковага цэнтралiзаванага тэсціравання вызначаецца нарматыўнымi прававымi актамi, якiя рэгулююць падрыхтоўку i правядзенне цэнтралiзаванага тэсціравання.

14. Уступныя iспыты праводзяцца па праграмах, якiя складаюцца на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыi i зацвярджаюцца Мiнадукацыi.

Праграмы ўступных iспытаў па прадметах культуры, жывапiсу, мастацтва, музыкi, архiтэктуры i фiзiчнай культуры («творчасць») распрацоўваюцца i зацвярджаюцца заснавальнiкам па ўзгадненню з Мiнадукацыi.

15. Ацэнка ведаў абiтурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцiбальнай шкале.

16. Абiтурыенты, якiя не з’явiлiся на ўступныя iспыты без уважлiвых прычын або атрымалi адзнакi 0, 1, 2 балы, да астатнiх iспытаў i ўдзелу ў конкурсе на залiчэнне не дапускаюцца.

Абiтурыенты, якiя не з’явiлiся на ўступныя iспыты па ўважлiвай прычыне, дапускаюцца па рашэнню прыёмнай камiсii ВНУ да iх здачы ў тэрмiны, якiя абмежаваны раскладам уступных iспытаў адпаведнай формы атрымання адукацыi.

17. Залiчэнне ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсу ў адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi па вынiках уступных iспытаў.

У выпадку, калi ўсе ўступныя iспыты праводзяцца ў форме цэнтралiзаванага тэсціравання цi тэсціравання ў ВНУ, конкурс праводзiцца ў адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi па адпаведнай шкале ў залежнасцi ад формы правядзення ўступных iспытаў.

Па рашэнню прыёмнай камiсii ВНУ конкурс можа праводзiцца: па ВНУ, па факультэту, па групе спецыяльнасцяў, па спецыяльнасцi, па спецыялiзацыi.

18. Залiчэнне на бюджэтныя i платныя месцы па ўсiх формах навучання (дзённая, завочная i вячэрняя), колькасць якiх вызначаецца прапарцыянальна пададзеным заявам, праводзiцца па асобнаму конкурсу сярод выпускнiкоў:

устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi i знаходзяцца ў сельскай мясцовасцi (далей - сельская ўстанова адукацыi). У конкурсе маюць права ўдзельнiчаць выпускнiкi, якiя на момант атрымання агульнай сярэдняй адукацыi пражывалi ў сельскiх населеных пунктах не менш як два гады;

устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi i размешчаны ў iншых населеных пунктах (далей - гарадская ўстанова адукацыi).

У тых выпадках, калi конкурсны бал выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнiкоў гарадскiх устаноў адукацыi, залiчэнне ажыццяўляецца па агульнаму конкурсу.

19. Пры неабходнасцi мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў залiчэнне абiтурыентаў ажыццяўляецца па асобнаму конкурсу згодна з даведзенымi планамi мэтавага прыёму да 20% ад кантрольных лiчбаў.

Абiтурыенты, якiя не залiчаны па конкурсе на мэтавую падрыхтоўку, маюць права ўдзельнiчаць у агульным конкурсе.

20. Без уступных iспытаў на адпаведныя спецыяльнасцi на бюджэтныя месцы ў ВНУ залiчваюцца: пераможцы мiжнародных i рэспублiканскіх (дыпломы I, II, III ступенi) прадметных алiмпiяд, праведзеных Мiнадукацыi;

пераможцы прадметных алiмпiяд (дыпломы I, II, III ступенi), праведзеных Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам у бягучым навучальным годзе сярод выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi;

пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыпломы I, II, III ступенi) алiмпiяд i конкурсаў па прадметах мастацтва i культуры («творчасць»), якiя праведзены Мiнiстэрствам культуры ў бягучым навучальным годзе ў адпаведнасцi з палажэннямi, узгодненымi з Мiнадукацыi;

пераможцы рэспублiканскiх (дыпломы I, II, III ступенi) алiмпiяд i конкурсаў па фiзiчнай культуры па алiмпiйскiх вiдах спорту, якiя праведзены Мiнiстэрствам спорту i турызму ў бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў адпаведнасцi з палажэннямi, узгодненымi з Мiнадукацыi;

пераможцы i прызёры алiмпiйскiх гульняў, чэмпiянатаў свету i Еўропы апошнiх двух гадоў;

асобы, якiя ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў i таленавiтай моладзi.

21. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскіх (дыпломы I, II, III ступенi) прадметных алiмпiяд па iнфарматыцы i астраномii, праведзеных у бягучым навучальным годзе, залiчваюцца ў ВНУ на бюджэтныя месцы без уступных iспытаў на спецыяльнасцi фiзiчнага, матэматычнага i тэхніка-тэхналагiчнага профiляў.

Пераможцам абласных тураў, Мiнскага гарадскога тура рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд (дыплом I ступенi), праведзеных Мiнадукацыi ў бягучым навучальным годзе, залiчваецца вышэйшы бал па адпаведнаму прадмету ўступнага iспыта.

Пераможцам рэспублiканскiх алiмпiяд па беларускай i рускай мовах, якiя праведзены Мiнадукацыi i Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам у бягучым навучальным годзе, пры паступленнi на спецыяльнасцi, дзе iспыт па беларускай цi рускай мове не адпавядае профiлю (напрамку) абранай спецыяльнасцi, выстаўляецца вышэйшы бал.

22. Па-за конкурсам, акрамя спецыяльнасцяў, на якiх у мiнулым годзе конкурс склаў 5 i болей чалавек на месца, залiчваюцца:

дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;

дзецi з сем’яў ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi сталi iнвалiдамi ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем’яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;

дзецi з сем’яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя дзеяннi, а таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры выкананнi службовых абавязкаў;

дзецi з сем’яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь, якiя загiнулi (памерлi) пры выкананнi службовых абавязкаў;

iнвалiды I i II групы, а таксама дзецi-iнвалiды на момант падачы дакументаў, якiм не проціпаказана навучанне i якiя могуць наведваць заняткi;

абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт. 111);

асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з’яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў i пражываюць на iх тэрыторыi, па рэкамендацыях беларускiх суполак цi ўстаноў адукацыi, узгодненых да 15 сакавiка бягучага года з Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнадукацыi, на выдзеленыя заснавальнiкам месцы ў межах кантрольных лiчбаў прыёму, якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў;

прапаршчыкi, ваеннаслужачыя, якiя праходзяць службу па кантракту, звольненыя ў 2005 годзе ў запас i маюць рэкамендацыi вайсковых часцей, ваеннаслужачыя тэрмiновай службы, якiя праслужылi не менш аднаго года i маюць рэкамендацыi вайсковых часцей, у межах 10% кантрольных лiчбаў залiчваюцца ў ВНУ Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь.

23. Пераважнае права на залiчэнне пры аднолькавай колькасцi балаў у парадку пералiчэння маюць:

асобы, пералiчанныя ў п.22, якiя ўдзельнiчаюць у агульным конкурсе;

iнвалiды III групы;

абiтурыенты, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20, 23-25 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»;

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы, устаноўленыя заканадаўствам i рэкамендацыi воiнскiх часцей;

абiтурыенты з мнагадзетных сем’яў;

пераможцы абласных тураў рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд;

пераможцы рэспублiканскiх i абласных турнiраў i конкурсаў па прадметах уступных iспытаў;

абiтурыенты, якiя ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём цi скончылi ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (на аснове агульнай базавай адукацыi), з дыпломам з адзнакай;

абiтурыенты, якiя маюць больш высокi бал у сертыфiкаце цэнтралiзаванага тэстыравання па профiльных прадметах;

абiтурыенты, якiя маюць больш высокi сярэднi бал атэстата (дыплома).

24. На завочную i вячэрнюю формы атрымання адукацыi ў межах кантрольных лiчбаў прыёму ў першую чаргу па конкурсу залiчваюцца абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную адукацыю, або працуюць не меньш як 6 месяцаў i паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi.

Па конкурсу залiчваюцца iншыя абiтурыенты у межах 20% ад кантрольных лiчбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якiя засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных асоб па конкурсу.

25. На скарочаны тэрмiн навучання па конкурсе ажыццяўляецца прыём абiтурентаў, якiя маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры ўмове выканання патрабаванняў адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыi па адпаведнай спецыяльнасцi.

Абiтурыенты, якiя паступаюць на скарочаны тэрмiн навучання, здаюць уступныя iспыты па профiлi (напрамку) спецыяльнасцi цi прадметах вучэбнага плана спецыяльнасцi (па рашэнню прыёмнай камiсii).

26. Залiчэнне на любую спецыяльнасць у дзяржаўныя i прыватныя ВНУ на ўмовах аплаты ажыццяўляецца па асобнаму конкурсу на аснове вынiкаў уступных iспытаў (пры ўмове iх адпаведнасцi).

27. ВНУ ў месячны тэрмiн з дня апублiкавання дадзеных Правiлаў прыёму вызначаюць Парадак прыёму ў адпаведнай ВНУ па ўзгадненню з заснавальнiкам i Мiнадукацыi.

28. Усе iншыя пытаннi па прыёму, якiя не адлюстраваны ў Правiлах прыёму, вырашаюцца ВНУ ў адпаведнасцi з нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.


Раздрукаваць
 
In 0.0252 seconds.