ЭГУ праводзіць дні адчыненых дзьвярэй і аб'яўляе конкурс на рэклямны банэр ды слоган

Дзьве абвесткі ад Эўрапейскага Гуманітарнага Унівэрсытэта.

ДНІ АДЧЫНЕНЫХ ДЗЬВЯРЭЙ У ЭГУ 

Паважаныя абітурыенты і іх бацькі,

Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт запрашае вас прыняць удзел у Днях адчыненых дзьвярэй.

Вы зможаце пазнаёміцца з ЭГУ – выкладчыкамі і студэнтамі, пагаварыць з кіраўнікамі унівэрсытэта і яго бакалаўрскіх праграм.

Дні адчыненых дзьвярэй праводзяцца 8 і 15 ліпеня 2006 г. у будынку рэктарата унівэрсытэта (Вільня, вул. Kraziu, 25). Для удзелу ў Днях адчыненых дзьвярэй неабходна даслаць заяўку на удзел па адрасе: admission.b@ehu.lt. Пасьля гэтага вы атрымаеце рэкамэндацыі па пытаньнях афармленьня візаў, праезду, харчаваньню і пражываньню ў Вільне. Падрабязьней: http://www.ehu.lt/news/EHU_open_days2006_ru.htm.

Задаць пытаньні аб паступленьні і вучобе ў ЭГУ і атрымаць кампэтэнтныя адказы на іх можна таксама праз віртуальную камунікацыю з дэканамі і кіраўнікамі праграм на форумах супольнасьці ЭГУ "СЕГУН" (раздзел "Абітурыентам").

Глядзіце таксама на сайце ЭГУ адказы на найбольш частыя пытаньні абітурыентаў. Сьпіс пытаньняў (і адказаў на іх) будзе папаўняцца на працягу усёй прыёмнай кампаніі 2006 г. на падставе зваротаў абітурыентаў да кіраўнікоў праграм на форумах і непасрэдна па электронных адрасах дэпартамэнтаў.  

ЭГУ рады вам і вашым сябрам!

КОНКУРС РЭКЛЯМНЫХ БАНЭРАЎ І СЛОГАНА ЭГУ

Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт аб’яўляе аб пачатку конкурсу на стварэньне рэклямных банэраў і слогана унівэрсытэта. Тэрміны правядзеньня конкурсу – з 14 чэрвеня па 2 ліпеня 2006 г.

Да удзелу ў конкурсе прымаюцца убудаваныя flash банэры (суадносіны бакоў (ШхВ) 1:1, 1:5, 2:1, 8:1) і pop-up flash банэры (рэкамэндаваныя суадносіны бакоў: 1:1; у межах ад 3:2 да 2:3).

Банэры могуць быць прысьвечаныя прыёмнай кампаніі, рэклямаваць адзін напрамак дзейнасьці унівэрсытэта альбо усю сукупнасьць яго праграм.

Памер банэра не павінен перавышаць 50 Кб.

Прызавы фонд конкурсу складае 520 эўра:

за лепшыя банэры 

у намінацыі pop-up (банер, які усплывае) – адна прэмія: 100 эўра.

у намінацыі flash (убудаваны банэр): 

чатыры прэміі: суадносіны бакоў 1:1 – 80 эўра, суадносіны бакоў 1:5 – 80 эўра, суадносіны бакоў 2:1 – 80 эўра, суадносіны бакоў 8:1 – 80 эўра.

за лепшы слоган - 100 эўра.

Адзін аўтар мае права як удзельнічаць ва усіх намінацыях конкурсу, так і выстаўляць на конкурс некалькі прац у кожнай намінацыі.

Для удзелу ў конкурсе неабходна:
запоўніць заяўку на удзел;

даслаць запоўненую заяўку і працы ў выглядзе аднаго архіўнага файла ў фармаце zip альбо rar па электроннай пошце на адрас pir@ehu.lt. Імя архіва павінна супадаць з прозьвішчам удзельніка ў лацінскай трансьлітарацыі. Тэма ліста павінна утрымліваць словы “banner contest” Форма заяўкі тут.

Апошняя дата адпраўкі працаў: 2 ліпеня 2006 года.

Праца журы: 3-7 ліпеня 2006 года.

Па завяршэньні конкурсу журы вызначыць пераможцаў, чые працы будуць выкарыстоўвацца пры правядзеньні рэклямных кампаній унівэрсытэта. Таксама з працамі пераможцаў можна будзе азнаёміцца на афіцыйным сайце ЭГУ і на сайце супольнасьці ЭГУ.

vojur 10:38, 15/06/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.089 seconds.