8 ліпеня: традыцыйнае Сьвята вольнай паэзіі ў Ляўках

Усе прыхільнікі беларушчыны могуць ўзяць удзел 8 ліпеня ў чарговым сьвяце вольнай беларускай паэзіі ў навакольлі Дому-музэю Янкі Купалы ля вёскі Ляўкі на Аршаншчыне.

На самае лепшае месца ля вогнішча й бясконцую ўвагу слухачоў ды гледачоў могуць разьлічваць вольныя літаратары  з усіх куткоў Беларусі. Пачатак сьвята а 18ай гадзіне.

Знайсьці лёгка: трэба даехаць да музэю, а там прайсьці праз ягоную тэрыторыю ў бок берагу ды спусьціцца па сходах да Дняпра. Па беразе налева, прайсьці каля 500 мэтраў да вогнішча. Паблізу можна паставіць намёт. 

Калі на сваёй машыне, то лепш ехаць праз Барань і Копысь (там ёсьць пантонны мост праз Дняпро). З «алімпійкі» лепш павярнуць на Коханава. Ля музэю ёсьць паркоўка.

Даехаць і ад’ехаць без машыны можна аўтобусам Ворша–Копысь, які ад аўтавакзалу адыходзіць у 6.30; 10.00; 13.30; 16.30. Ехаць трэба да прыпынку «Музэй Янкі Купалы», дарога зойме з паўгадзіны і будзе каштаваць 2070 рублёў. 

Пра першае Сьвята вольнай беларускай паэзіі можна прачытаць тут:

Пытаньні ды прапановы можна дасылаць на адрас: lauki2006@gmail.com 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0828 seconds.