Эўрапейская магістратура ў Горках

З 26 чэрвеня 2006 году пачынаецца прыём дакумэнтаў у асьпірантуру ў галіне дзелавога адміністраваньня, арганізаваную эканамічным факультэтам Горацкай акадэміі і Унівэрсытэтам прыкладных навук Анхальт (ФРГ). 

Як паведамляе рэсурс gorki-meo.org, унівэрсытэцкімі дамовамі прадугледжана каардынацыя навучальнага працэсу і ўзаемнае прызнаньне праграмаў ды адзнакаў, атрыманых студэнтамі на іспытах.

Агульная працягласьць навучаньня складае чатыры сэмэстры. У выпадку пасьпяховага навучаньня на працягу двух сэмэстраў у замежным ВНУ, студэнт атрымлівае два дыплёмы нямецкі і беларускі. 

Навучаньне ў магістратуры ажыцьцяўляецца на аснове дамовы з аплатай за кошт сродкаў прадпрыемстваў, арганізацыяў, асабістых сродкаў грамадзянаў. 

Уступныя іспыты ў магістратуру адбываюцца зь 10 па 14 ліпеня 2006 году. Абітурыенты здаюць уступныя экзамэны па нямецкай мове і спэцыяльнасьці. Пачатак навучаньня зь 1 кастрычніка. 

За падрабязнасьцямі можна звяртацца на тэлефон (80293)325270.

 
horki 19:00, 26/06/2006
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0841 seconds.