Міністар адукацыі Расеі лічыць, што разьмеркаваньне супярэчыць канстытуцыі

Кіраўнік Міністэрства навукі і адукацыі РФ Андрэй Фурсенка выказаўся супраць абавязковага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ і прапанаваў украінскі варыянт вырашэньня праблемы недахопу маладых спэцыялістаў.

Газета.ру паведамляе, што пад час сустрэчы з удзельнікамі саміту "Юнацкая васьмёрка", які адбываецца ў прыгарадзе Пецярбургу, спадар Фурсенка (на фота) заявіў: "Агульнага разьмеркаваньня ў межах бясплатнага навучаньня быць не можа. Гэта супярэчыць Канстытуцыі. Увядзеньне абавязковага разьмеркаваньня – ня вельмі добрая ідэя"

Расейскі міністар зазначыў таксама, што прапануе альтэрнатыўны варыянт, па якім выпускнік ВНУ, які атрымаў так званы спадарожны крэдыт (на аплату выдаткаў падчас вучобы), павінен будзе альбо вярнуць гэтыя грошы дзяржаве, альбо адпрацаваць пэўны час там, куды яго накіруюць.

Такім чынам спадар Фурсенка прапанаваў сыстэму, падобную, на тую, што год таму была ўведзеная ў Украіне. 

У мінулым годзе прэзыдэнт Юшчанка падпісаў указ, згодна якому ўсталёўваюцца акадэмічныя стыпэндыі для студэнтаў вышэйшых аграрных навучальных установаў. Указам прадугледжваецца заснаваньне 1000 адмысловых акадэмічных стыпэндыяў для студэнтаў ВНУ, якія абавязуюцца пасьля навучаньня адпрацаваць у сельскай мясцовасьці пяць год.
 

Гл. таксама: 

Пернік замест кнута – Юшчанка прапанаваў украінскім студэнтам альтэрнатыву прымусоваму разьмеркаваньню

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.078 seconds.