У БДУ упершыню адзначаны недахоп абітурыентаў

У выніку штогадовых зьменаў Міністэрствам Адукацыі ўступных правілаў, у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ўпершыню адзначаны недахоп абітурыентаў.

Без студэнтаў могуць застацца хімічны і фізычны факультэты ў кірунку "навукова-педагагічная дзейнасьць"; факультэт радыёфізыкі і  электронікі на спэцыяльнасьці "радыёфізыка і фізічная электроніка"; механіка-матэматычны факультэт на спэцыяльнасьці "матэматыка" (накірункі - "навукова-вытворчая" і "навукова-педагагічная дзейнасьць"), а таксама на спэцыялізацыю "матэматычная электроніка" і "механіка", паведамляе афіцыйны сайт унівэрсытэта.

Гэтаксама недахоп адзначаны і на некаторых факультэтах завочнага аддзяленьня: механіка-матэматычным, журналістыкі, філязофіі і сацыяльных навук, філялягічным і гістарычным.

У сувязі з гэтым БДУ просіць Міністэрства адукацыі дазволіць дадатковы прыём дакумэнтаў на тыя факультэты, дзе адзначаны недахоп абітурыентаў з умовай, што ўступныя іспыты на гэтыя спэцыяльнасьці павінны супадаць з тымі, якія абітурыенты здавалі раней.

Агулам у гэтым годзе на дзённае аддзяленьне БДУ пададзена 4.957 заяваў пры пляне набору 1.936, на завочнае – 607 (405 месцаў).

Baj 14:51, 31/07/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0851 seconds.