Першы студэнцкі тэлевізійны канал

Пачаў працу адзіны ў сьвеце кругласуткавы тэлевізійны канал, які складаецца выключна з студэнцкіх праграмаў.

Канал атрымаў назоў OSTN – “Адкрытая студэнцкая тэлевізійная сэтка” – і зьяўляецца вынікам адукацыйнай супрацы Эўразьвязу і ЗША. 

Кожны дзень тэлеканал будзе перадаваць студэнцкія коратка- і поўнамэтражныя фільмы, пэрфомансы, навіны і культурніцкія праграмы. Студэнты ня толькі ствараюць кантэнт гэтага каналу, але і прымаюць рашэньні па праграмаваньню і медыяплянаваньню канала. OSTN – ініцыятыва Кансорцыюма CampusEAІ. Ужо зараз OSTN даступны для 3 мільёнаў гледачоў у ЗША і Велікабрытаніі праз Інтэрнэт.

OSTN працуе ва ўнівэрсытэцкіх цэнтрах ЗША і Велікабрытаніі – Кембрыджы і Кліўлендзе. Канал трансьлюецца без перапынкаў сем дзён у тыдзень. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.09 seconds.