Пытаньне зь недаборам абiтурыентаў паабяцалі вырашыць

Абiтурыентам, якiя паступалi на некаторыя спэцыяльнасьцi i не прайшлi па конкурсе, будзе прапанавана стаць студэнтамi тых факультэтаў, дзе засталiся вольныя месцы.

Абітурыенты ў БНТУ

Як расказаў БелТА мiнiстар адукацыi Аляксандар Радзькоў, гэтыя пытаньнi знаходзяцца ў кампэтэнцыі прыёмных камiсiяў ВНУ i менавiта спэцыялiсты навучальных устаноў будуць самi вырашаць пытаньнi пераводу абiтурыентаў з аднаго факультэта на iншы. Так, у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце пададзеная недастатковая колькасьць заяваў на хiмiчны i фiзычны факультэты на некаторыя спэцыяльнасцi.

Прыёмная камiсiя прапанавала абiтурыентам, якiя паступалi на факультэт «Прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi», але не прайшлi па конкурсе на дзённае бюджэтнае аддзяленьне, стаць студэнтамi хiмфака i фiзфака. Такiя ж меры будуць прыняты i ў iншых ВНУ i ССНУ.

@ptymist 08:00, 07/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1092 seconds.