Гісторыю Беларусі будуць выкладаць па-расейску

Гісторыя Беларусі ў 9-10 клясах расейскамоўных школаў з новага навучальнага году будзе выкладацца на расейскай мове.

Пра гэта сьведчыць інструктыўна-мэтадычны ліст Міністэрства адукацыі "Аб выкладаньні гісторыі ў 2006-2007 навучальным годзе", які быў днямі надрукаваны. Нагадаем, што на расейскай мове зараз навучаецца каля 77% школьнікаў.

"Гэта працяг антынароднай палітыкі супраць усяго, што працуе на нацыянальную ідэю, супраць усяго, што аб'ядноўвае людзей на зьмены ў краіне. За гэтым рашэньнем бачыцца намер улады згуляць на палітычным полі саюзнай дзяржавы, нават не саюзнай, а расейскай. Уладзе не патрэбная Беларусь, як паўнавартасная краіна з сваімі нацыянальнымі каштоўнасьцямі, дзе гісторыя займае першае месца. Для іх Беларусь - гэта толькі пляцдарм. Але я думаю, што нічога ў іх не атрымаецца",  - лічыць вядомы пісьменьнік Уладзімер Арлоў.


Варта таксама адзначыць, што апроч мовы выкладаньня прадмету зьмененая і праграма курсу гісторыі Беларусі. Усе тыя ж навучэнцы дванаццацігодкі цяпер будуць ў большых аб'ёмах вывучаць дваццатае стагодзьдзе, якое падзялілі на два пэрыяды - для 9 і 10 клясу адпаведна. Але пакуль невядома, ці пасьпеюць надрукаваць новыя падручнікі.

Многія яшчэ не губляюць надзею, што пад уплывам неабыякавай грамадзкасьці Міністэрства адмовіцца ад абсурдных новаўвядзеньняў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0659 seconds.