Студэнтаў і школьнікаў рыхтуюць да ўборкі ўраджаю

Калі ўзьнікне неабходнасьць, сярэднія агульнаадукацыйныя школы, ВНУ, ПТВ будуць задзейнічаныя ва ўборачных працах”, - заявіў намесьнік міністра адукацыі.

Казімір Фарына дадаў, што міністэрстам адукацыі падрыхтаваны адмысловы ліст-рэкамэндацыя да кіраўнікоў установаў сыстэмы адукацыі, паведамляе Інтэрфакс.

Намесьнік міністра адзначыў, што зараз непасрэдны ўдзел ва ўборачнай кампаніі прымаюць болей 200 пэдагогаў. Яны працуюць на сельскагаспадарчай тэхніцы – камбайнах і сушыльных токах.

Масавы прызыў студэнтаў і навучэнцаў пакуль не абвешчаны. 

tarka 15:43, 18/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0701 seconds.