ЭГУ працягвае набор на «Гісторыю і культуру Беларусі»

ЭЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ працягвае набор студэнтаў на бакаляўраўскую праграму «Гісторыя і культура Беларусі».

ЭЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Навучаньне ў ЭГУ – гэта:

  • авалоданьне дзьвюма эўрапейскімі мовамі;
  • фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
  • грунтоўныя веды па беларускай, эўрапейскай і сусьветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва;
  • магчымасьць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні;
  • атрыманьне дыплёма літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Эўропе.

Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску, на старэйшых курсах таксама і па-ангельску,
па-французску ці па-неямецку. Апроч гэтага прапануецца асобны курс літоўскай мовы і культуры. 

Сярод выкладчыкаў такія вядомыя асобы як Ігар Бабкоў, Генадзь Сагановіч, Алесь Смалянчук, Сяргей Харэўскі і іншыя. 

Навучанне і пражыванне ў інтернаце – бясплатнае.

Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце ЭЎРАПЕЙСКАГА ГУМАНІТАРНАГА УНІВЕРСІТЭТА, задаць канкрэтныя пытанні – на форуме студэнцкага сайта ЭГУ.

vojur 14:40, 24/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0925 seconds.