Паступіць у ВНУ можна яшчэ сёлета!

У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце -- апошнія дні прыёму дакумэнтаў на бакаляўрскія праграмы. 

Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт (ЭГУ) у Вільні – адзіны унівэрсытэт у Эўрапейскім Саюзе з навучаньнем на рускай і беларускай мовах. Дзякуючы удзелу грантадаўцаў, беларускія студэнты, якія паступілі на месцы плянавага набору, будуць навучацца ва унівэрсытэце бясплатна, а таксама атрымаюць падтрымку ў выглядзе месца ў інтэрнаце, мэдыцынскай страхоўкі і стыпэндыі.

ЭГУ працягвае прыём дакумэнтаў на навучаньне па праграмах бакаляўрскага узроўню па такіх напрамках, як беларусістыка, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, права, філязофія, культуралёгія, мастацтвазнаўства, турызм, журналістыка, дызайн.

Дакумэнты ад абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую і завочныя праграмы бакаляўрскага узроўню, прымаюцца ў электроннай форме да 30 жніўня.

Акрамя таго, ЭГУ падае унікальную магчымасьць студэнтам беларускіх вну, якія перайшлі на 5-й курс дзённай альбо 6-й курс завочнай формы навучаньня, паралельна прыступіць да вучобы ў магістратуры унівэрсытэта па праграме нефармальнага навучаньня. Такія студэнты павінны заявіць аб сваім жаданьні і падаць пакет дакумэнтаў да 10 верасьня 2006 года.

Нагадаем, Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт быў зачынены ў Менску ў ліпені 2004 года і пасьля гэтага пачаў дзейнічаць у Літве як “унівэрсытэт у выгнаньні”. 15 лютага 2006 года ЭГУ атрымаў у Літве афіцыйны статус.

Сайт Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэта: www.ehu.lt

Прэс-служба ЭГУ 

13:11, 29/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0751 seconds.