Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Літве – адзіны ўнівэрсытэт у Эўрапейскай Уніі з навучаньнем на беларускай і рускай мовах – прымае слухачоў на праграмы дыстанцыйнага навучаньня.

Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт

Напрамкі праграмаў:

  • Гісторыя і культура Беларусі,
  • Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледаваньні,
  • Міжнароднае права,
  • Палітычная і сацыяльная філязофія,
  • Візуальныя і культурныя дасьледаваньні,
  • Культурная спадчына і турызм,
  • Масавыя камунікацыі і журналістыка,
  • Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва,
  • Візуальны дызайн і мэдыя.

Дыстанцыйнае навучаньне ў ЭГУ – гэта навучаньне online, вывучэньне асобных курсаў або поўнай праграмы бакаляўрскай падрыхтоўкі (завочнае аддзяленьне), гнуткі графік навучальнага працэсу, сталы індывідуальны кантакт з выкладчыкам, сумесная праца з іншымі студэнтамі, выкарыстаньне сучасных інфармацыйных тэхналёгіяў, а таксама:

  • высокая якасьць адукацыі,
  • кіроўныя беларускія і замежныя выкладчыкі,
  • літоўскія дыплём і сэртыфікаты, якія прызнаюцца ў Эўропе,
  • для студэнтаў завочнага аддзяленьня - дзённыя сэсіі ў адным з самых прыгожых гарадоў Цэнтральнай Эўропы Вільнюсе,
  • магчымасьць перазаліку дысцыплін, праслуханых у іншых ВНУ.

Больш аб праграмах ЭГУ на сайце ўнівэрсытэта: www.ehu.lt

Паводле прэс-службы ЭГУ

14:12, 14/09/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.