Студэнтамі ЭГУ сёлета сталі болей 500 чалавек

Восеньскі падлік студэнтаў паказаў, што ў ЭГУ іх ужо каля 1500. Да студэнтаў-другакурсьнікаў далучыліся 165 студэнтаў дзённых бакаляўрскіх праграмаў, 203 студэнты-завочнікі, 120 магістрантаў. 

Каля 800 чалавек будуць вывучаць асобныя курсы па праграмах дыстанцыйнага навучаньня. У асьпірантуры і дактарантуры ЭГУ у дадзены момант навучаецца каля 40 чалавек, а ў кастрычніку будзе ладзіцца новы прыём на гэтыя праграмы. 

Як паведамляе сайт ЭГУ, усё гэта стала магчымым дзякуючы палітычнай, арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Літоўскага Ўраду, Эўрапейскай Камісіі, Савета міністраў Паўночных краінаў, Фонда Макартураў, Карпарацыі Карнэгі (Нью-Ёрк), Інстытута “Адкрытае грамадзтва”, Амэраканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі, Фонда “Эўразія”, а таксама ўрадаў Бэльгіі, Нямеччыны, Фінляндыі, Ірляндыі, Люксэмбурга, Нарвэгіі, Швэцыі і ЗША. 

Нагадаем, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, зачынены ў Менску 27 ліпеня 2004 года, 15 лютага 2006 года атрымаў у Літве афіцыйны статус.  

tarka 14:30, 05/10/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0797 seconds.