Платнае навучаньне студэнтаў для дзяржаўных ВНУ будзе больш выгодным, чым для камэрцыйных

Камэрцыйныя навучальныя ўстановы абавязалі быць менш рэнтабэльнымі за дзяржаўныя. У адпаведнасьці з новым указам А.Лукашэнкі узровень рэнтабэльнасьці для камэрцыйных ВНУ і ССНУ ў Беларусі мусіць быць ня большы за 25%. Гэта на 5% меней, чым патрабаваньні да платнага навучаньня ў дзяржаўных навучальных установах. 

Указам №590 А. Лукашэнкі ад 3 кастрычніка 2006 году прыватным навучальным установам дазволена ўсталёўваць кошт у адпаведнасьці з эканамічна абгрунтаванымі выдаткамі на навучаньне пэўнай спэцыяльнасьці і ўзроўнем рэнтабэльнасьці ня болей 25%.

У пачатку году А. Лукашэнка выдаваў указ №126, які быў накіраваны на “усталяваньне адзінага падыходу ў пытаньні кошту платнага навучаньня ў дзяржаўных установах вышэйшай і сярэдняй адукацыі”. У адпаведнасьці зь ім дзяржаўным установам адукацыі дазволена выстаўляць кошт на навучаньне для платнікаў у адпаведнасьці з эканамічна абгрунтаванымі выдаткамі і ўзроўнем рэнтабэльнасьці ня болей 30%.

У адпаведнасьці з указам Лукашэнкі №126, многія дзяржаўныя ВНУ у новым навучальным годзе падвысілі плату за навучаньне. Так, напрыклад у БДУ у верасьні быў значна падвышаны кошт для платнікаў. Для першакурсьнікаў узровень аплаты ўзрос ажно на 40%.

Гл. таксама: 

Большасьць першакурсьнікаў БДУ будзе навучацца на платнай аснове

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0904 seconds.