Рэктар БДЭУ падпісаў загад аб выключэньні Тацяны Хомы

Некалькі гадзінаў таму рэктар БДЭУ Шымаў У.М. паведаміў Тацяне Хоме, што ўчора 24.11.2005 быў падпісаны загад аб яе выключэньні "за грубае парушэньне правілаў унутранага распарадку". Дэкану факультэта міжнародных эканамічных адносінаў, дзе яна навучалася, аб'яўленая вымова "за неналежнае выкананьне сваіх службовых абавязкаў у часцы кіраўніцтва выхаваўчай работай на факультэце". Супрацоўнікам інтэрната, дзе жыве Тацяна, загадалі не сыходзіць сёньня з працы, пакуль на працягу гэтага дня Тацяна Хома ня будзе выселеная.

 У загадзе адміністрацыі гаворыцца:

“адміністрацыяй унівэрсытэту выяўлены факт самавольнага і беспадстаўнага выезду студэнткі Тацяны Хомы ў Францыю і знаходжаньня яе ў гэтай краіне ад 11 да 14 лістапада 2005 году ў пэрыяд вучэбных заняткаў. Улічваючы складаную ўнутрыпалітычную сытуацыю і ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў гарадах Францыі, учынак студэнткі Т.Хомы мог прывесьці да непрадказальных трагічных вынікаў. Паводзіны названай студэнткі неабходна кваліфікаваць ня толькі як надзвычай грубае (і ўжо ня першае) парушэньне правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту, але і як адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе юрыдычную і маральную адказнасьць за забесьпячэньне бясьпекі студэнтаў у працэсе навучаньня”.

У бліжэйшыя гадзіны мы паведамім іншыя падрабязнасьці гэтай справы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0734 seconds.