У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пачалася рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучаньня

З 9 па 28 лютага 2006 года ў  ЭГУ праходзіць рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнай адукацыі веснавога сэмэстра 2005-2006 навучальнага года.

У веснавым сэмэстры гэтага года можна прайсьці навучаньня па 60 курсам у межах шасьці праграмаў бакаляўрскай падрыхтоўкі:

  • "Тэорыя й практыкі сучаснага мастацтва",
  • "Культурная спадчына і турызм",
  • "Візуальны дызыйн і медыа",
  • "Медыа й камунікацыі",
  • "Палітычная й сацыяльная філязофія",
  • "Міжнароднае права". 

Акрамя таго, прапаноўваецца дзьве дадатковыя праграмы па псыхалёгіі і паліталёгіі для былых студэнтаў ЭГУ, што жадаюць завершыць навучаньне па дадзеным спэцыяльнасьцям у ЭГУ.

Да ўдзелу ў дыстанцыйных праграмах запрашаецца шырокае кола зацікаўленых асобаў: 

  • Былыя студэнты ЭГУ, што жадаюць завершыць праграмы ўнівэрсытэта пры дапамозе дыстанцыйнага навучаньня й атрымаць дыплём бакаляўра;
  • Выпускнікі школаў і ССНУ Беларусі і іншых краінаў, якіх прыцягваюць сучасныя мадэлі адукацыі й высокія стандарты якасьці навучальных курсаў;
  • Студэнты іншых ВНУ, якія жадаюць паралельна удзельнічаць у дыстанцыйных праграмах ЭГУ;
  • Усе асобы, што жадаюць прайсьці навучаньне па адным ці некалькім курсам з атрыманьнем (па выніках атэстацыі) сэртыфіката ЭГУ.

Навучаньне ў праграмах дыстанцыйнай адукацыі ЭГУ у 2005-2006 навучальным годзе бясплатнае.

Дырэкцыя дыстанцыйных праграмаў ЭГУ абяцае, што з гэтага сэмэстра дыстанцыйная адукацыя будзе больш цікавай, зручнай і насычанай па зьмесьце дзякуючы пераводу дыстанцыйных праграмаў у новую абалонку навучаньня - сыстэму Moodle. Гэтая сыстэма ёсьць адным з важнейшых складнікаў віртуальнага ўнівэрсытэта, яна напоўніцу забясьпечвае камунікацыю паміж студэнтамі й выкладчыкамі. Інавацыяй сыстэмы зьяўляецца інструмэнтарый для групавой працы, што стварае умовы для актыўнага прыцягненьня студэнтаў у працэс фармаваньня ведаў і іх узаемадзеяньня паміж сабой.

 

Дадатковая інфармацыя:

Вэб-сайт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, раздзел "Праграмы дыстанцыйнай адукацыі":

Інтэрвію з Рыгорам Мінянковым, дырэктарам дыстанцыйных праграмаў ЭГУ, і Ларысай Кушнэр, каардынатарам праекта падтрымкі дыстанцыйнай адукацыі ЭГУ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0693 seconds.