Community Studenty.by: фотарэпартаж зь вечарыны (частка 3)

Глядзіце трэцюю частку фотарэпартажа зь вечарыны "Community Studenty.by - добры connect нават offline" 15 лютага ў клюбе "Добрыя мысьлі". Першую частку здымкаў і падрабязны аповед глядзіце і чытайце тут, другая частка фотаздымкаў - тут.

Tarka выступала палымяна і цёпла. Хвасталася прыгодамі Community Studenty.by - аўтокавымі сустрэчамі наведвальнікаў сайту, вандроўкай аўтастопам на "Басовішча", плянамі паехаць аўтастопам у Амстэрдам (!), шмат чаго казала па сакрэце... :)

Піва пілі беларускае! Рэчыцкае.

Зьміцер Язьвінскі (Rahis) адным сваім зьяўленьнем выклікаў бурныя аплядысмэнты залі. Зьміцер перад вечарынаю пасьпяваў ня спаць некалькі начэй - дапамагаў (непасрэдна ўдзельнічаў!) у падрыхтоўцы вечарыны, агучцы мульта, здымаў відэаролік пра аўторкавыя сустрэчы studenty.by. І не паверыце - ён яшчэ хадзіў на працу. А ўвечары граў для нас на паці studenty.by.

Tarka ў сваім вітальным слове казала ў тым ліку, што гэтая вечарына будзе цёплай, яднаючай - каб адпачылі ўсе - і госьці, і сябры, і рэдакцыя Studenty.by - усе разам. Tarka умудрылася і адпачыць, і размаўляць зь людзьмі, і рабіць выступы - усё па ейным прынцыпе па жыцьці, які яна часта агучвае і пацьвярджае: "Люблю людзей".

Кася з гурта Rahis ня здолела выступіць (скрыпка была ў недасягальным месцы па злым зьбегу абставінаў), але ў такі ўрачысты вечар яна ўсё адно была з намі, нягледзячы на тое, што працуе далёка ня ў Менску. 

@ptymist сачыў за праектарам, выступаў (!!!) на сцэне, дастаў з загашніка папярэднія лягатыпы сайту і паказаў народу абсалютна новы дызайн сайту, які вось-вось зьявіцца!

Цяпер усе прысутныя сьмела могуць назваць сябе сябрамі Community Studenty.by! 

Ada i @ptymist. Ada яўна думае пра тое, што толькі пачалася вечарына, а хутка скончыцца.... Але праз сэкунду яна падскочыць і завядзе прысутных аўкцыёнам! 

Tarka i @ptymist заселі ля праектару, каб у самы разгар вечарыны паказаць сюрпрыз-прэзэнтацыю - першую сэрыю мульта "Васілёк" пра студэнта і ягоныя прыгоды. "Толькі б нічога не сарвалося!.." - думае @ptymist, а tarka у гэты час ужо думае, калі б гэта бліжэйшымі днямі намаляваць другую сэрыю...

Міла. І твар дзяўчыны з "Нагуаль" як люстэрка адлюстроўвае нашыя эмоцыі...
І сыходзіць зь вечарыны не хацелася. 

І нават калі клюб зачыніўся, частка кам'юніці стаяла на вуліцы і ўсё ніяк не магла нагаварыцца. А частка нават працягвала вечарыну ўначы. Сагравала асноўнае - гэта першая такая вечарына. Далей будзем яшчэ ярчэй. А пакуль зьбіраемся на аўторкавых сустрэчах і абмяркоўваем нашыя задумачкі. Яшчэ раз усім дзякуй: музыкам, удзельнікам, добрым людзям, якія пазычылі нам праектар, супрацоўнікам клюбу і нам :).

17:00, 21/02/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0738 seconds.