Праграма падтрымкі маладых навукоўцаў - гісторыкаў зь Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы

Праграма падтрымкі маладых навукоўцаў - гісторыкаў зь Беларусі, Украіны, Расеі і Малдовы ажыцьцяўляецца Gerda Henkel Stiftung з 2001 года. Мэтаю дадзенай часова абмежаванай праграмы зьяўляецца падтрымка маладых гісторыкаў, якія займаюцца гісторыяй сваёй краіны, пабудзіць да досьледаў у галіне параўнальнай гісторыі, зрабіць магчымым тлумачэньні гістарычных архіўных матэрыялаў. Ніжэй пададзеныя магчымасьці праграмы.

Магчымасьці:

  1. стыпэндыя для навукоўцаў – гісторыкаў, якая забясьпечвае сродкі да існаваньня на радзіме (max 24 месяцы);
  2. кароткатэрміновая стыпэндыя для навукоўцаў – гісторыкаў на знаходжаньне ў нямецкіх Osteuropa-Instituten, уключаючы выдаткі на праезд (max 6 месяцаў) ;
  3. фінансаваньне запрашэньняў навукоўцаў – гісторыкаў з вышэйназваных краінаў ў нямецкія ВНУ ці дасьледчыцкія ўстановы, уключаючы выдаткі на праезд (max 3 месяцы);
  4. перайманьне коштаў дацэнтуры нямецкіх навукоўцаў – гісторыкаў ва ўнівэрсітэце адной з названых вышэй краінаў, уключаючы выдаткі на праезд (max 2 сэмэстры);

Тэрмін падачы дакумэнтаў на восеньскае паседжаньне калегіі фундацыі скончваецца 30 чэрвеня 2006 года. Заяўкі можна падаваць на нямецкай і ангельскай мовах. 

Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падачы дакумэнтаў і стыпэндыі можна знайсьці на сайце gerda-henkel-stiftung.de

Ганна Краснова 02:50, 25/02/2006
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.