Міністар адукацыі Беларусі праводзіць палітычную агітацыю

Аляксандар РадзькоўАляксандар Радзькоў заклікаў студэнтаў “не паддавацца на правакацыі” і на выбарах прагаласаваць за кандыдата Александра Лукашэнку. Такі заклік прагучаў на сустрэчы міністра з “студэнцкім актывам”, якая прайшла сёньня ў БНТУ.

Пад час сустрэчы, на якой прысутнічалі ў асноўным сябры БРСМ, спадар Радзькоў распавёў пра “пераўтварэньні ў беларускай эканоміцы і грамадзтве” і “ролю ў іх Аляксандра Лукашэнкі”. Акрамя таго міністар паабяцаў у межах адмысловай праграмы свайго міністэрства “Маладыя таленты Беларусі” сачыць за таленавітай моладзьдзю, падтрымліваць яе і выкарыстоўваць таленты на карысьць дзяржавы.

Юра Сідун 18:10, 28/02/2006
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0764 seconds.