“... Я б хацеў пажадаць вам вытрымкі, цярпеньня і веры ў перамогу…”

Рэдакцыя Studenty.by працягвае абмяркоўваць удзел студэнтаў у дэмакратычных зьменах з актывістамі студэнцкага руху краінаў, што перажылі дэмакратычныя рэвалюцыі. У гэты раз свае прывітаньні і пажаданьні выказваюць украінскія студэнты.

Асабліва хвалюючымі для Беларусі сталі падзеі памаранчовай рэвалюцыі, што адбыліся ва Ўкраіне трохі болей за год таму.

Пасьля тых падзеяў ніхто ўжо не кажа: Гэта з-за таго, што ў Сэрбіі (Грузіі) людзі гарачыя, якія пратэстуюць пры любой нагодзе”. Аранжавая рэвалюцыя паказала, што і ўсходнія славяне могуць выйсьці на вуліцы, каб абараніць свой выбар. І гэта падштурхнула многіх да веры (страху) ў тое, што і беларусы могуць сказаць НЕ!

Калі прыгадаць навіны таго часу, то ізноў у першых шэрагах была моладзь і студэнты ў прыватнасьці. Олэг Яцэнко, старшыня ўкраінскай студэнцкай арганізацыі “Студэнцкае брацтва” і адзін з распачынальнікаў моладзевага руху “Пора”, так камэнтуе ўдзел студэнтаў у падзеях таго часу:

Украінскія студэнты былі тымі, хто першымі сталі распаўсюджваць ідэю мірнай негвалтоўнай дэмакратызацыі нашай краіны. [...] У час нападаў з боку міліцыі мы проста крычалі „Міліцыя з народам!” і ў абаронцаў рэжыму Кучмы проста апускаліся рукі. Менавіта так і адыўся Майдан!”

На пытаньне, ці вартыя зьмены ў краіне тых намаганьняў, якія ў „памаранчову” рэвалюцыю зрабілі студэнты, Олэг адказаў наступным чынам:

Канешне! Зараз новая ўлада ў краіне чуе нас і паважае. Мы атрымалі магчымасьць уплываць на яе, адпраўляць у адстаўку чыноўнікаў, у прыватнасьці карумпаваных рэктараў ВНУ. У кастрычніку 2005 году, напрыклад, мы арганізавалі студэнцкае галадаваньне і дамагліся ад прэзыдэнта Юшчанкі адмены прымусовага размеркаваньня студэнтаў пасьля заканчэньня ВНУ. Відавочна, пры ўладзе Кучмы гэта было б немагчыма”.

Сёньня кожны дзень мы атрымоўваем навіны пра новыя выключэньні актывістаў студэнцкага руху на Беларусі. Студэнты, што пакуль не згубілі гэты статус па-рознаму ацэньваюць гэтыя падзеі. Лідар студэнцкага руху Ўкраіны Олэг Яцэнко пажадаў беларускім студэнтам:

Ад імя «Студэнцкага брацтва» я б хацеў пажадаць вам вытрымкі, цярпеньня і веры ў перамогу здаровага сэнсу і дэмакратыі!"
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0648 seconds.