“Дзень кар’ернага росту” для студэнтаў і маладых спэцыялістаў у галіне IT

20 красавіка ў актавай залі БДУіР па адрэсе вул. П. Броўкі, 4 будзе праводзіцца  V-ы спэцыялізаваны “Дзень кар’ернага росту” для студэнтаў і маладых спэцыялістаў у галіне IT, арганізаваны асацыяцый “Инфопарк” сумесна з  БДУіР.

У праграму ўваходзяць прэзэнтацыі праграмаў кампаній, арганізацыя працы стэндаў кампаній, а таксама майстар-клясы вядучых спэцыялістаў і мэнэджэраў кампаній інфармацыйных тэхналёгій. Галоўнымі мэтамі дадзенай імпрэзы зьяўляецца судзеяньне прафэсійнаму росту і пасьпяховаму працаўладкаваньню студэнтаў і маладых спэцыялістаў ІТ- спэцыяльнасьцей. Час правядзеньня імпрэзы 13.00-17.00.

За дадатковай інфармацыяй можна зьвяртацца па тэлефоне 211-03-69 ці email: dkr@infopark.by

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0727 seconds.