Музычная афіша на канец красавіка і травень ад БМА-group

Інфармацыя пра бліжэйшыя канцэрты на канец красавіка і травень ад БМА-group.

28 красавіка ў клюбе Рэактар адбудзецца фэст "ПАНІХІДА ПА КУРТУ КАБЭЙНУ" прысьвечаны гурту NIRVANA. Удзельнічаюць: КРОК, КАРАВАН, ГОЛАЯ МАНАШКА, LUCKY MISTAKE, HAIR PEACE SALON і інш. Пачатак 17:00. Кошт квіткоў: 9500 (танцпляц), 12000 (столік). Першыя 500 чалавек, хто набудзе квіткі папярэдне, атрымаюць у падарунак кампакт-дыск. Папярэдні продаж -- пераход Я.Коласа.

19 траўня ў клубе Рэактар адбудзецца метал-фэст з удзелам гуртоў: ASGUARD, КАМАЕДЗІЦА, DIALECTIC SOUL, SVARGА (Масква), IMPRUDENCE, ZNICH, SERDCE і інш. Пачатак 18:00. Кошт квіткоў 10 000 (танцпляц), 14 000 (столік+кампакт-дыск ў падарунак).

Даведацца больш падрабязную інфармацыю пра гэтыя і іншыя канцэрты можна, патэлефанаваўшы на нумары: 6490888, 7662425. 

Baj 14:00, 25/04/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.069 seconds.