Конкурс для маладых журналістаў

Нямецкая асацыяцыя Junge Presse Berlin (JPB) і нямецка-беларускае таварыства Deutsch-Belarussische Gesellschaft (DBG) запрашаюць маладых журналістаў і фотакарэспандэнтаў, ва ўзросьце ад 17 да 27 год, зь Беларусі і Нямеччыны да ўдзелу ў беларуска-нямецкім конкурсе “Палітычная рэальнасьць”.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку зь інфармацыяў пра сябе і рэпартаж, артыкул ці радыёрэпартаж на расейскай мове на наступныя тэмы:

  • Выбары
  • Грамадзянская супольнасьць
  • Роля палітыкі ў грамадзтве.

Памеры працы не павінны перабольшваць 5 тыс. знакаў. Прымаюцца як ўжо выдадзеныя так  і яшчэ не апублікаваныя матэрыялы. Прафэсійнае журы абярэ шэсьць працаў, аўтары якіх атрымаюць магчымасьць паўдзельнічаць у тыднёвай азнаямляльнай вандроўцы па Нямеччыне і пазнаёміцца з пераможцамі конкурсу зь нямецкага боку.

Апошні тэрмін падача дакумэнтаў 20 траўня. За дадатковай інфармацый зьвяртайцеся на  minsk-berlin06@mail.ru. Заяўкі на ўдзел дасылаюцца на гэтую ж адрэсу. 

krasannna 12:00, 27/04/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0825 seconds.