За адмову ад разьмеркаваньня трэба будзе аплаціць «бясплатную» адукацыю

Учора Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні папраўкі да закону «Аб адукацыі». Паводле іх выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў Беларусі, якія атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў, мусяць пасьля заканчэньня вучобы адпрацаваць два гады па разьмеркаваньні, а выпускнікі прафэсійна-тэхнічных вучэльняў — адзін год. Пасьля таго, як гэтыя папраўкі зацьвердзіць Савет Рэспублікі й падпіша Лукашэнка, яны пачнуць дзейнічаць. 

Да апошняга часу «адкасіць» ад разьмеркаваньня было дастаткова не складана. Справа ў тым, што ў выпадку адмовы выпускніка ехаць туды, куды яго накіравалі, сам ён ня нёс фактычна ніякай адказнасьці.

Так, калі на працягу двух гадоў пасьля сканчэньня ВНУ малады спэцыяліст захацеў бы афіцыйна ўладкавацца на іншую працу, то ягоны працадаўца павінен быў бы аплаціць кошт навучаньня свайго работніка. Але натуральна, што большасьць у такіх выпадках проста два гады не афармлялася на сваёй працы афіцыйна.

Пасьля ўступленьне ў дзеяньне новых зьменаў да закону «Аб адукацыі» той, хто не паедзе працаваць па разьмеркаваньні павінен будзе сам аплаціць кошт свайго навучаньня. Парадак i ўмовы аплаты, а таксама ўмовы для вызваленьня ад яе будуць устанаўлiвацца ўрадам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.139 seconds.