У БДУ пачала працу студэнцкая "гарачая лінія"

У Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце па тэлефоне ў Менску (017) 209-54-16 пачала працу студэнцкая гарачая лінія, створаная для своечасовага рэагаваньня на канкрэтныя факты, кваліфікаванае рашэньне пытаньняў і прапановаў навукова-выхаваўчага працэсу, іншых аспэктаў жыцьця ВНУ. Пра гэта паведаміла прэсавая служба БДУ.

Праца гарачай лініі адбываецца ў адпаведнасьці з загадам Міністэрства адукацыі. Як паведаміў галоўны інспэктар кіраваньня сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Беларусі Віктар Якжык, стварэньне такіх гарачых лініяў было рэкамэндавана ўсім рэктаратам усіх вышэйшых навучальных установаў, але ў некаторых ВНУ адваротная сувязь існавала ўжо і раней. ВНУ было рэкамэндавана палепшыць гэтую працу, прычым форму адваротнай сувязі з студэнтамі рэктараты могуць абіраць самастойна, паведамляе Белапан.

Да прыкладу, у БДУ свае заўвагі, звароты і праблемы студэнты могуць адрасаваць рэктару ўнівэрсытэта, укінуўшы адпаведны ліст у скрыні "Пытаньні рэктару", якія ўсталяваныя ў кожным навучальным корпусе ўнівэрсытэта.

Апроч гэтага, у пэрыяд уступнай кампаніі ў кожным ВНУ зьяўляюцца гарачыя лініі для абітурыентаў. У Міністэрстве адукацыі Беларусі такая лінія працуе з 15 траўня па 31 жніўня. Па пытаньням, зьвязаным з цэнтралізаваным тэставаньнем, прыёмам дакумэнтаў, уступнымі іспытамі, залічэньнем, можна зьвяртацца па менскім тэлефоне 200-84-70.

Baj 11:00, 24/05/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.