«Адборышча-2006»: SOULSIDES

SOULSIDES — гурт, які падаў заяўку на ўдзел у адборачным туры "Басовішча-2006". ­

Пад сучаснай назвай SOULSIDES гурт iснуе з восенi 2003 года. Да гэтага часу ён меў назву ORION i быў заснаваны 18 красавiка 1997 г. школьнымi сябрамi. У першы склад гурта ўваходзiлi: Iльiн Руслан – сола гiтара, Баланюк  Iгар – вакал, гiтара, Лёгкi Вiктар – бас, Машнiцкi Мiкалай – бубны. Было вырашана граць thrash metal, але ж выходзiла нешта сярэдняе памiж thrash metal ды punk rock. У гэтым складзе гурт запiсвае першую дэма-ленту пад назвай “Thrash is alive” (амаль усе песьнi былi на ангельскай мове).

Пасля гэтага бубнар Машнiцкi Мiкалай пакiдае ORION i яго месца займае Гольдзiн Юрый. Але ж новы бубнар не надта любiў цяжкую музыку i не затрымаўся доўга ў гурце.

Некаторы час гурт iснуе без драмера. Пасля ўдалага паступлення ў Беларускi Дзяржаўны Тэхналагiчны Ўнiвэрсытэт удзельнiкi ORION знаёмяцца з Казловiчам Зьмітром, якi i займае вакантнае месца бубнара. Зь iм гурт удала выступае ў роднай школе, а затым у Архiтэктурным каледжы ды ў дзiцячым лягеры “Сьвiтанак”.

Пасля гэтага гурт пакiдае басiст Легкi Вiктар. Яго месца займае стары сябр гурта Мiтрафаненкаў Канстанцiн.

Летам 2002 г. гурт выступае на свяце горада ў Iвянцы, прычым open air (на адной пляцоўцы з Саладухай(!!!) i Палацам - якая яшчэ металёвая банда зможа такiм пахвалiцца. Але ж за басiста на гэтым канцэрце грае вакалiст гурта.

Летам-восеньню 2002 г. гурт запiсвае другую дэма-ленту пад назвай “Power Of Imagination” – работа больш сталая i цiкавая чым першая. Бачна, што музычны ўзровень стаў вышэй. Музыка ўяўляе сабой нешта сярэдняе памiж heavy i thrash metal.

Пасля запісу гурт пачынае рыхтаваць новую праграму i з лета 2003 г. актыўна канцэртуе на менскiх пляцоўках, а менавiта ў клубах "NC" i "Акварыюм".

Восеньню 2003 г. удзельнiкi гурта вырашаюць зьмянiць назву на SOULSIDES, так як з назвай ORION было надта шмат гуртоў для адной планеты. З гэтага часу ўсе песьнi складаюцца на беларускай мове. Родныя каранi нарэшце перамаглi.

На працягу года гурт некалькі разоў удзельнічаў у канцэртах клуба "NC", актыўна рыхтаваў новы матэрыял, праводзілася праца над тэхнікай выкананьня.

Восеньню 2004 г., па выніках галасаваньня і адбору песьня "Кніга мёртвых" трапляе ў спіс кампазыцый чарговага мэтал-зборніку HARD LIFE HEAVY MUSIC, а гурт 19 лістапада прымае ўдзел у канцэрце, прысьвечаным выхаду дыска.

9 сьнежня 2004 г. па асабістых прычынах гурт пакідае бубнар Казловіч Зьміцер. Яго месца праз некаторы час займае малады таленавіты музыка - Чэрнік Аляксандр. Зь ім гурт удала канцэртуе на менскіх пляцоўках рознай велічыні. Вясной 2006 года гурт дасылае песьню "Не для мяне" да ўдзелу ў чарговым зборніку Metallection IV і трапляе ў слад яго ўдзельнікаў.

Плянуецца запіс дэбютнага альбома пад назвай "Першы Крок".

Сучасны склад гурта:

Баланюк  Iгар – вакал, гiтара, Ільін Руслан – сола гітара, Мiтрафаненкаў Канстанцiн – бас, Чэрнік Аляксандар - бубны. 

Інфармацыя падрыхтаваная гуртом SOULSIDES.

Падрабязьней пра гурт - на афіцыйнай старонцы каманды.

­
tarka 15:30, 30/05/2006 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1524 seconds.