"Адборышча-2006": гурт Lilith

Інфармацыя пра аднаго з магчымых удзельнікаў "Басовішча-2006" - гурт Lilith.


Скачаць запіс "Не дазволь" (2.47 Мб)

Гурт узьнік у 2003 годзе. На працягу свайго існаваньня Lilith прымаў удзел у шматлікіх канцэртах. Быў зроблены студыйны запіс некалькіх песьняў.

Музыку гурта цяжка аднесьці да пэўнага стылю, кожная песьня мае сваю асаблівасьць.

Увогуле Lilith, па словах музыкаў гурта, гэта другая назва зоркі Чорная луна. “Яе немагчыма убачыць на небе як зорку ці плянету, але - калі яна сумяшчаецца зь якой-небудь плянетай,адбываюцца розныя непрадказальныя здарэньні, а ўчынкі людзей выходзяць з-пад кантролю. Яна прымае ўдзел у моцных эмацыянальных сувязях.  І нам хацелася каб, наша музыка гэтак жа ўзьдзейнічала на нашых слухачоў” – кажуць яны.

Ірына, клявішы: “Мэтай паездкі на “БАСовішча” для нас з’яўляецца жаданьне пабачыць больш прафесійны падыход да арганізацыі фестываляў, выйсьці па-за межы маленькіх клюбаў і данесьці сваю музыку да больш шырокага кола слухачоў”.

Пасьля некаторых зьменаў склад гурта канчаткова усталяваўвася ўзімку 2005 года:

Дар’я – вакал
Тацьцяна – гітара
Ірына - клявішы
Тацьцяна – бас-гітара
Ганна - бубны

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1151 seconds.