Украіна ўдасканальвае працаўладкаваньне выпускнікоў ВНУ

З наступнага навучальнага году (2007/2008) Украіна пачне практыку складаньня трохбаковых працоўных дамоваў “ВНУ – студэнт – працадаўца”.

Дамовы тычацца тых асобаў, якія вучацца спэцыяльнасьцям пэдагагічнага профілю па дзяржаўнай замове па мэтавых накіраваньнях. Дамовы будуць заключацца на другім курсе пасьля дасягненьня студэнтам 18 год. 

Дамова ўтрымлівае агульную інфармацыю аб трох баках, вызначае прадмет, абавязкі бакоў, адказнасьць, іншыя ўмовы і юрыдычныя адрэсы бакоў. Мяркуецца, у прыватнасьці, што працадаўца стварае рэзэрв працоўных месцаў, арганізуе прыняцьцё новых спэцыялістаў, працаўладкаваньне, забясьпечвае матэрыяльнае стымуляваньне маладога спэцыяліста адпаведна дзейнаму заканадаўству.

Працадаўца таксама ставіць маладога спэцыяліста на кватулік як асобу, якой неабходнае паляпшэньне жыльлёвых умоваў, а таксама замацоўвае яго да мэдыцынскай установы, забясьпечвае яго бясьпечнымі і няшкоднымі ўмовамі працы.

У выпадку невыкананьня працадаўцам абавязкаў, малады спэцыяліст можа разарваць дамову. Бакі, якія вінаватыя ў парушэньні ўмоваў дамовы, нясуць адказнасьць адпаведна закону, а спрэчкі, якія ўзьнікаюць у выпадку парушэньня дамовы, разглядаюцца ў судовым парадку. 

Рэктарам ВНУ, у якіх ажыцьцяўляецца падрыхтоўка пэдагагічных работнікаў, а таксама Мінадукацыі Крыма, кіраўнікам установаў адукацыі даручана правесьці адпаведную працу адносна практыкі складаньня падобнага тыпу дамоваў. 

Украіна на працягу апошніх год актыўна вырашае праблему моладзевага працаўладкаваньня і недахопу спэцыялістаў. Была спроба ў тым ліку пайсьці па прыкладу Беларусі – увядзеньне прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў. Але праз актыўную студэнцкую рэакцыю такі законапраект быў зьняты, паколькі парушае канстытуцыйныя правы грамадзянаў.
 

Зьвязаныя спасылкі: 

Пернік замест кнута – Юшчанка прапанаваў украінскім студэнтам альтэрнатыву прымусоваму разьмеркаваньню

Украінскі студэнцкі рух у новых умовах: змаганьне, якое прыносіць вынік

Рэформа адукацыі ва Украіне: законапраект прапануе пашырыць правы студэнцкага самакіраваньня і ўвесьці прымусовае разьмеркаваньне выпускнікоў на 3 гады

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0757 seconds.