5 верасьня «Аршанская бітва-2009»

Традыцыйны адкрыты фэст беларускай аўтарскай песьні й паэзіі «Аршанская бітва-2009» мае адбыцца на месцы Аршанскай бітвы 1514 году — на беразе Дняпра блізу Воршы.

Фэстываль традыцыйна адбываецца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы ў раёне рэчкі Крапівенкі. Фэст праходзіць у фармаце open-air, таму пачынаецца вечарам і доўжыцца практычна ўсю ноч.

Аршанская бітва 

Першы фэстываль «Аршанская бітва» датуецца 1991-ым годам. З таго часу фэст нязьменна праходзіў у азначаным месцы ва ўсе гады, за выключэньнем 1994, 1996–1997 гадоў. На «Аршанскай бітве» ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Лера Сом, Зьміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Тацьцяна Беланогая, Лана Мэдзіч, Тацьцяна Барысік, гурт «Водар сусьвет», Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя.

Пра праграму сёлетнега фэсту арганізатары нічога дакладнага не паведамляюць.

Трэба памятаць, што фэст праходзіць на адкрытым паветры на беразе ракі, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і пажадана дах над галавой (намёт). Запас дроў для вогнішча будзе на месцы. Пачатак у 19 гадзін. Больш інфы на http://vorsafest.livejournal.com/.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.