Адзначэньне ўгодкаў Аршанскае бітвы

Традыцыйнае адзначэньне ўгодкаў Аршанскае бітвы на беразе Дняпра блізу Воршы адбудзецца сёлета 3 верасьня (пачатак каля 19.00).

Да месца можна даехаць: з чыгуначнага вакзала на аўтобусе № 11 да аўтавакзалу (канец маршрута). Далей – аўтобусам “Ворша - Дуброўна”да прыпынку “Гацькаўшчына”.

Гуртам можна наняць маршрутку з чыгуначнага вакзала проста да Гацькаўшчыны. Таксама аўтобусам альбо маршруткай можна ад’ехаць ад прыпынку прыгараднага транспарту на Цэнтральнай плошчы, які знаходзіцца ля ўнівермагу, за помнікам Леніну (да Цэнтральнай плошчы можна даехаць з чыгуначнага вакзала аўтобусам альбо маршрутным таксі № 1 да прыпынку “Цэнтр”, адтуль прайсьці пехатою, спытаўшы накірунак да ўнівермагу). Ад прыпынку “Гацькаўшчына” да месца каля 1 км.

Спадарожныя цікавосткі:

Па два бакі Цэнтральнай плошчы знаходзяцца музэй Уладзіміра Караткевіча і Прыдняпроўскі парк з помнікам на месцы хаты, дзе прайшло ягонае дзяцінства.
У парафіяльным касьцёле Сьв. Язэпа захоўваецца копія вядомай карціны “Аршанская бітва”, да касьцёла можна даехаць тым жа маршрутам №1 да прыпынку “Швейная фабрыка”. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.